14 баранавіцкіх актыўных грамадзян сабралі каля 800 подпісаў у межах грамадскай кампаніі “Баранавіцкім вуліцам – імёны герояў нашага часу”.
Ініцыятары кампаніі звярнуліся да кіраўніцтва горада з прапановай перайменаваць вуліцы Войкава, Арджанікідзэ, Свярдлова імёнамі беларускіх летчыкаў-герояў – Карвата, Марфіцкага, Жураўлевіча. Яны загінулі пры розных абставінах: Карват падчас вучэнняў недалёка ад Баранавічаў у 1996, Марфіцкі і Жураўлевіч падчас авія-шоў у Польшчы ў 2009 г.
Па словах зборшчыка подпісаў Уладзіміра Гундара, яны годныя народнай памяці, бо коштам свайго жыцця адвялі баявыя машыны ад населеных пунктаў і выратавалі сотні і тысячы жыццяў мірных людзей. “Не ўсе жыхары гэтых вуліц аднесліся да ідэі станоўча,” – кажа спадар Гундар.
– Многія выказвалі такія меркаванні, што „вось зменяць назву вуліцы, прыйдзецца нам мяняць дакументы, тэхнічныя пашпарты, у пашпартах ставіць новыя штампы. За гэта трэба будзе плаціць нам”. На жаль, у большасці людзей савецкі менталітэт.
Але шмат было і такіх, хто з задавальненнем падпісаўся пад прапановай, бо лічаць, што нявартыя памяці асобы не павінны быць ушанаваны назвамі вуліц. Прыйшоў час у гэтым пытанні расставіць усе кропкі над “і”.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…