Categories: Грамадства

Бясплатная вакцынацыя супраць грыпу

Бясплатная вакцынацыя супраць грыпу ў Беларусі пачнецца з верасня і па плане закончыцца да 1 лістапада, паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Імунізацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў будзе праводзіцца кітайскай вакцынай “Флюваксін”, якая ўпершыню была выкарыстана ў Беларусі летась. Бясплатна прышчэпку будуць рабіць хворым з хранічнай паталогіяй органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэмы, грамадзянам з групы павышанай рызыкі. Акрамя таго, бясплатная імунізацыя будзе прапанавана дзецям.

Карабан адзначыла, што вакцына “Флюваксін” “добра зарэкамендавала сябе”. Згодна з інфармацыяй медустаноў, атрыманай пасля кампаніі вакцынацыі, вакцына добра пераносілася, пабочных рэакцый, павышэння тэмпературы на яе ўвядзенне практычна не было. Спецыяліст прывяла ў якасці прыкладу вакцынацыю супрацоўнікаў Міністэрства аховы здароўя, 87% якіх былі прышчэпленыя менавіта гэтай вакцынай. Ніхто з іх на грып не захварэў, скаргаў на пабочныя рэакцыі не было.

Усяго сёлета плануецца прышчапіць каля 3 млн. чалавек (каля 30% насельніцтва), значная частка з якіх будзе прышчэплена за кошт уласных сродкаў і сродкаў прадпрыемстваў. Гэта прыкладна на 10% вышэй за паказчыкі 2010 года. Карабан заклікала грамадзян вакцынавацца ад грыпу, паколькі “даказана, што вакцынацыя абараняе ад ускладненняў захворвання”.

Прагназуецца, што эпідэмія грыпу сёлета будзе сярэдняй ступені інтэнсіўнасці і пройдзе ў студзені—лютым. Паводле слоў галоўнага эпідэміёлага, у новым эпідсезоне будуць цыркуляваць тыя ж разнастайнасці вірусу грыпу, што і ў 2010 годзе. Прагнозы спецыялістаў будуюцца зыходзячы з сітуацыі ў краінах паўднёвага паўшар’я, дзе ўздым захворвання пачынаецца вясной.

Летась з кастрычніка па май у Беларусі на грып перахварэлі 210 тысяч чалавек, а на ВРВІ — каля 3 млн.чалавек.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago