Categories: Экалогія

Лукашэнка абяцае стабілізаваць сітуацыю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сітуацыя на валютным рынку будзе стабілізаваная на працягу 1,5-2 месяцаў, дзеянні ўрада і Нацыянальнага банка ў гэтай сувязі будуць абвешчаныя на наступным тыдні.

“Паўтара-два месяцы ў нас на стабілізацыю на валютным рынку. Цалкам. Каб насельніцтва не проста слухала, верыла ці не верыла, а паверыла, што курс, які вызначаны, будзе дзейнічаць і далей, і сітуацыя будзе развівацца ў гэтым кірунку, які будзе пазначаны прэзыдэнтам”, – заявіў Лукашэнка ў чацвер на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамiчнага развiцця ў Мінску, паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, “сёння мы правядзем нараду ў такім крузе. На падставе прапрацоўкі пытанняў на гэтай нарадзе, мы вызначым курс (дзеянні ўрада і НББ – ІФ). Далей цягнуць нельга, па выніках нарады мы павінны вызначыцца”, – сказаў прэзідэнт. Паводле яго словаў, “аўторак-серада – усё будзе зведзена ў адзін дакумент і вынесена на ўзровень прэзідэнта, на наступным тыдні я абвяшчу людзям, як будзе дзейнічаць урад і Нацыянальны банк у гэтай сітуацыі”, – заявіў А. Лукашэнка. “Будуць вызначаныя адказныя і кантралёры”, – дадаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што гэта нарада павінна паслужыць канчатковай выпрацоўцы курсу дзеянняў на бліжэйшы час. “Катастрофы няма, сітуацыя кантралюемая, але патрабуе прыняцця пэўных рашэнняў”, – сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што “бягучы стан эканомікі кажа аб тым, што ў нас ёсць усе магчымасці для вырашэння пастаўленых задач”.

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

3 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago