Інстытут грамадскай палітыкі (Польшча), Еўрапейскае партнёрства для дэмакратыі (Бельгія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Літва) арганізуюць адукацыйны візіт у Варшаву.
Ён адбудзецца 20 лістапада – 1 снежня 2011 гады. Удзельнікамі праекту могуць стаць маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў, маладыя прафесіяналы і студэнты старэйшых курсаў, якія цікавяцца палітыкай, дзяржаўным кіраваннем, эканомікай, бізнэсам, трэцім сектарам. Прыярытэт будзе аддавацца тым заяўнікам, якія не бывалі ў краінах ЕС раней.
Удзельнікі візіту змогуць вывучыць асаблівасці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскага грамадства, азнаёміцца з сістэмай прыняцця рашэнняў у Еўрапейскім звязе, пазнаць аб узаемадзеянні нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абгаварыць шляхі больш эфектыўных дзеянняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕЗ.
Праграма візіту:
- Сустрэчы з экспертамі і семінары
- Удзел у штогадовай канферэнцыі Асацыяцыі даследчых цэнтраў для адчыненага грамадства (PASOS)
- Сустрэчы з прадстаўнікамі Форума грамадзянскага грамадства Усходняга партнёрства
- Круглы стол з прадстаўнікамі працоўнай групы па Беларусі Еўрапейскага каледжа
Арганізатары паездкі пакрываюць выдаткі на візу, дарогу, пражыванне і харчаванне ў Варшаве. Не пакрываюцца транспартныя выдаткі ў Беларусі (паездка ў Менск для падачы дакументаў на візу і г.д.)
Для таго, каб падаць заяўку на ўдзел у візіце, кандыдатам трэба будзе напісаць кароткае эсэ аб Беларусі, праводзячы параўнанне з Польшчай, а таксама даслаць запоўненую анкету і рэзюмэ. Пакет дакументаў (эсэ, анкета, рэзюмэ) дасылайце на электронны адрас [email protected] да 24:00 20 кастрычніка 2011 года.
Патрабаванні да эсэ: аб’ём – 700 – 800 слоў. Кандыдат самастойна вызначае сацыяльна-палітычны або сацыяльна-эканамічны аспект і праводзіць параўнальны аналіз сітуацыі ў Беларусі і Польшчы на расейскай альбо беларускай мове.
Адбор будзе праводзіцца на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і тэлефонных інтэрв’ю. Аб выніках адбору Вы будзеце паінфармаваныя да 30 кастрычніка 2011 года.
Форма заяўкі
- АДЗНАЧЦЕ ГОРАД: ВАРШАВА
- ІМЯ
- ПРОЗВІШЧА
- ДАТА НАРАДЖЭННЯ
- ГОРАД
- КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН І СКАЙП (ПА ІХ БУДЗЕ ПРАВОДЗІЦЦА ІНТЭРВ’Ю)
- Мабільны
- Скайп
- ПАШПАРТНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ
- ІМЯ ЯК У ПАШПАРЦЕ
- ПРОЗВІШЧА ЯК У ПАШПАРЦЕ
- АДРАС ПРАПІСКІ
- НУМАР ПАШПАРТА
- ВЫДАДЗЕНЫ Кім, Калі
- ДАТА КАНЧАТКА ТЭРМІНА ДЗЕЯННЯ ПАШПАРТА
- ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ЗАЯЎНІКА:
- Адукацыя (ВНУ, іншая ўстанова адукацыі, факультэт/спецыяльнасць, год канчатка)
- Месца працы, пасада
- Палітычная актыўнасць (чалецтва ў партыях, іншых палітычных арганізацыях)
- Грамадзянская актыўнасць (чалецтва альбо праца ў грамадскіх арганізацыях, ініцыятывах)
- Ці бывалі Вы ўжо ў ЕС? Калі ды, пакажыце краіны і мэта паездкі (удзел у трэнінгах, семінарах, турызм і т.д. )
Так сама апішыце Вашу матывацыю для ўдзелу ў адукацыйным візіце (100 – 200 слоў). Гэта адзін з найважных крытэраў адбору, таму пастаўцеся сур’ёзна. Навошта Вам гэтая паездка? Што Вы плануеце вынесці з яе карыснага для сябе і для сваёй арганізацыі?
Кім Вы сябе бачыце праз 5 гадоў?
Укажыце дадзеныя двух асоб, якія могуць Вас рэкамендаваць для ўдзелу ў візіце:
- Імя, прозвішча
- Месца працы або грамадзянскай актыўнасці
- Кантактны тэлефон
- Скайп
Адкуль Вы пазналі аб адукацыйнай паездцы?
Далучыце Ваша фота (памерам не больш 500 мегабайт)
Паводле: kariera.by
Фота: www.5stars.by