Categories: Замежжа

Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры!

Валанцёрам на Чэмпіянаце Еўропы па футболе, які ў 2012 годзе ладзяць Польшча і Украіна, можа стаць кожны, у каго ёсць жаданне зрабіць нешта на карысць Чэмпіянату.

Да ўдзелу ў чэмпіянаце ў якасці валанцёраў запрашаюцца жыхары любой краіны, гараджане і вяскоўцы, старыя і маладыя. Найстарэйшаму зарэгістраванаму на сёння кандыдату ў валанцёры – 80 гадоў!

Працы ў добраахвотных памочнікаў арганізатараў спаборніцтваў будзе шмат: стварэнне інфармацыйных кропак, праца перакладчыкаў, дапамога журналістам, магчыма спатрэбіцца і фізічная праца.

Фінальныя гульні адбудуцца з 8 чэрвеня да 1 ліпеня 2012 у Варшаве, Гданьску, Познані, Уроцлаве, Данецку, Львове, Харкаве, Кіеве, у гэтыя гарады і запрашаюцца валанцёры.

Арганізатары выстаўляюць да валанцёраў толькі 4 патрабаванні:
— Быць поўнагадовым (на 1 сакавіка 2012 года)
— Валодаць ангельскай мовай на камунікатыўным узроўні
— Любіць працу з людзьмі
— Мець час на суразмову і падрыхтоўку.

Набор валанцёраў на “Еўра 2012” адкрыты да 1 верасня.

Заяўку можна запоўніць тут.

Усю неабходную інфармацыю пра валанцёрства ў межах “Еўра 2012” шукайце тут.

Паводле: t-styl.info

Львоў

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago