Нядаўна стаў вядомы змест першага нумару нефарматнага часопіса прозы без межаў “Макулатура”. Сярод аўтараў апынуўся берасцеец Сяргей Прылуцкі (Сірошка Пістончык).
Сяргей Прылуцкі (ён жа Сірошка Пістончык) – беларускі паэт, празаік і перакладчык, аўтар “дэгенератыўнай” прозы. Родам з Берасця, зараз жыве ў Кіеве. Скончыў брэсцкі гістфак, працаваў на заводзе “Гефест”. Выдаў дзве кнігі: паэзія: “Дзевяностыя forever” (2008), проза: «Йопыты двух маладых нелюдзяў» ў сааўтарстве з Уласікам Смаркачом(2009).
Для “Макулатуры” Пістон працягвае серыю “дегенератыўных”аповедаў на трасянцы пра любоў, жыццё і палітыку.
Змест нумара:
Альгерд Бахарэвіч. Апноэ. Кантрацэпцыя. Прафэсійныя хваробы. Шаленства.
Ільля Сін. Няўклюдныя спробы знайсьці сабе месца
Татьяна Замировская. Три глотка граната. Украденные голоса
Сяргей Календа. 2065.
Аляксей Талстоў. Маруцьці і ягоныя сябры.
Роман Журко. Клоун. Никита Сергеич.
Ігар Жалткоў. Малая котка для самотнага мужчыны
Сяргей Прылуцкі. Магазіны, цумы, піўнухі. Коля, Таня і Толік. Лідка. Вілікалепная Чацьвёрка. Лектар-вівісектар. Віктар Іванавіч, раманцік з крывой трапінкі
Дмитрий Колейчик. Осколки прозы.
Алена Варановіч. Скокі на касцях.
Уладзімір Садоўскі. Аповед пра тое як мой дзед-ветэран закалоў фашыстоўскую свінню.
Андрей Диченко. Полицейский оргазм.
Виктория Биран.Короткие.
Хуліё Картасар. Скрадзены Дом (Пераклад з гішпанскай Дар’і Вашкевіч)
Фрыдрых Дзюрэнмат. Сын (Пераклад з нямецкай Сяргея Матыркі)
Юдыт Хэрман. Дзе той шлях (Пераклад з нямецкай Натальлі Бойка)
Віктар Пялевін. Ніка (Пераклад з расейскай Зьмітра Цярэнцьева)
Хантэр С. Томпсан. Страх і нянавісьць у Ляс-Вэгасе (Ч. І, р. 1 і 2) (Пераклад з ангельскай Сяргея Календы)