Categories: Здарэнні

У Берасцейскай вобласці спалілі дзяржаўны сцяг

19-гадовы жыхар Маларыты падазраецца ў спальванні дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Распачата крымінальная справа.

Як паведаміў БелаПАН начальнік8-гаўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Леанід Белановіч, 10 ліпеня малады чалавек разам са знаёмым зняў сцяг з будынка Маларыцкай дзіцячай музычнай школы. Вечарам 20 ліпеня ў лясным масіве, размешчаным непадалёк ад Маларыты, яны спалілі сцяг на вогнішчы, зняўшы свае дзеянні на мабільны тэлефон. Тры фотаздымкі хлопец выклаў у інтэрнэце. Па фота супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі яго асобу.

Як адзначыў Белановіч, 25 жніўня ў дачыненні да жыхара Маларыты распачата справа па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі).

Падазроны, рабочы аднаго з прадпрыемстваў Маларыты, памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Раней ён не быў судзім.

nn.by

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago