Чаканая вандроўка па выбітных мясцінах былой славы нашай Бацькаўшчыны нарэшце здзейснілася.
Дзедзічы і іх сябры вярнуліся з кішэняй, поўнай сувеніраў, карткай памяці, поўнай фотак, і сэрцам, поўным уражанняў. Некаторымі успамінамі мы вырашылі падзяліцца: кожны жадаючы напісаў па некалькі сказаў, што атрымалася – глядзіце ніжэй.
Увечары накануне вандроўкі мы па кнігах і інтэрнеце ўзгадалі звесткі пра выбітыя мясціны нашай Радзімы і раніцай былі поўнасцю гатовыя ўспрымаць іх хараство. Але замкі, паненкі, манахі, якія блыталіся з лічбамі і тэрмінамі ў нашай галаве, не павінны былі перашкодзіць успомніць і пра будзёныя рэчы: спальнікі, посуд, ежу.
З думкай, што мы абавязкова забылі нешта важнае, але з прадчуванем цікавых прыгод мы ўвайшлі ў аўтобус. Было вядома, што жадаючых паехаць шмат, таму кожны кінуўся застаўбіць сабе і сваім сябрам лепшыя месцы. Калі мітусня больш-меньш скончылася, стала заўважна шмат новых твараў – маладых і цікавых: вандроўка абяцала быць вясёлай.
Па пад’ездзе да першага пункту нашага падарожжа жарты крыху прыціхлі, адчувалася напружанне: мы набліжаліся да знакамітага польскага канцэтрацыйнага лагера – Бяроза Картузская…
У Бярозе Картузскай нам сустрэласа шмат дрэваў і мноства лужын, у якіх адлюстроўвалася неба. Фасад будынка захаваў атмасферу старасвеччыны. Мы выйшлі з аўтобуса, прайшлі браму і накіраваліся ва ўнутраны двор палаца. У цэнтры шырокага двара знаходзіліся два вялікія старыя дрэвы, па траве ляжала лісце, ішоў дожджык. Группа распалася на невялічкія кампаніі, кожны надаваў увагу таму, што больш цікавіла яго. Я накіраваўся да башні, якая знаходзілася ў канцы двара, каб сфатаграфаваць адметнасці архітэктурнага стылю. Мне спадабалася спалучэнне руін і арак з каванымірашоткамі – гэта ўсё аб’ядноўваў стыль барока. Успамінаецца, як адзін з нашых сяброў залез на трохпавярховую башню, пралез праз тонкую рашотку і закрычаў: “Выпусціце мяне!”. Цалкам экскурсія мне надта спадабалася. Дарога да наступнага прыпынку – Косава – прайшла весела, і мы паспелі ўжо пазнаёміцца бліжэй…
Вось мы прыехалі ў Косава, палац XIXстагоддзя. Мы чулі шмат лягенд пра яго. То ягоныя гаспадары Пуслоўскія на ноч выпускалі льва, каб той сачыў за слугамі. То падлога ў палацы быццам была шкляная, а пад ім быў акварыум, дзе плавалі рыбкі. А яшчэ кажуць, што кожны пакой зваўся па-рознаму, у залежнасці ад ягонага колеру: Залаты пакой, Срэбны пакой… Таямніцы запар і побач. Між тым, палац зараз на рэканструкцыі, таму і агароджаны дротам і плотам. Але ж яны не перашкодзілі нам пралезць унутр. Пасля таго, як аблазілі ўсе памяшканні Косаўскага палаца, мы наведалі сядзібу Тадевуша Касцюшкі. Многія набылі сабе магніцікі на лядоўню, розныя паштоўкі і брашуры. Памяць як-неяк! Мы заўважылі, што бліз палаца высеклі шмат дрэваў. Краявід, канечне, выдатны, але матыў да канца не зруземелы. Рэканструкцыя – гэта, вядома, добра, але ж і тут можна перастарацца.
Наступны пункт вандроўкі – Нясвіж. Там яшчэ больш гісторыі, яшчэ больш таямніц. Шлях няблізкій. Шмат размоў, шмат песен, жартаў. Адпачынак. Вось і Нясвіжская брама!…
Нясвіж сутрэў нас невялічкім дажджом і халодным ветрам. Шырокім шэрагам мы дабраліся да першай гістарычнай мясціны – Ратушы. Але, нажаль, трапіць ваўнурт нам не давялося – там адзначалі вяселле. Наогул, у гэты дзень мы сустрэлі шмат жаніхоў з нявестамі. Таму не толькі надвор’е нам змяшала ўсе карты. У Касцёл Божага Цела дабраліся мы толькі з другой спробы (бо зноў жа там адбываліся шлюбныя ўрачыстасці), спусціліся ў склеп, пахавальню рода Раздівілаў. Жудасная месца… Ўжо ў аўтобусе экскурсаводы распавялі нам цікавыя легенды пра пахаваных там.
Далей і сам замак. Не так даўно яго рэканструявалі, унутры дасель вядуцца працы, таму і адчынена для прагляду толькі адно маленькае крыло, дзе знаходзіцца музей. Многія чакалі убачыць старажытны паўзруйнаваны замак, доўгія і цёмныя калідоры, абшарпаныя сцены, але не давялося… Замест гэтай прагыжосці мы знайшлі просты невялічкі музей – цікавы канечне, але ж не тое, чаго хацелася.
А пасля быў доўгі прапынак каля сувенірнай лаўкі – і зноў у аўтобус, бо далей нас чакаў наступны аб’ект – вялікі Мірскі замак!…
Да часу нашага прыбыцця ў Мір дождж толькі набраў моц, і тут ўжо многія падаставалі прыпасеныя загадзя парасоны і дажджавікі. Вось ён – Мірскі замак ва ўсёй сваёй велічы іпышнасці! Высокія магутныя башні, тоўстыя мураваныя сцены… Сапраўдызачаравальнывід! Зацела хутчэй агледзець яго са ўсіх бакоў і трапіць унутр. Колькі надзей ічаканняў было, але нам не пашанцавала – замак пасля 18.00 зачынены. Толькі парачке шчасліўчыкаў удалося прабрацца ваўнутр (яны сустрэлі вельмі добрага ахоўніка, які і правёў іх). Як павялося, усе панакупалі памятных дробязяў з амаль што адзінага шапіку. Астатак прыпынку ў Міры мы вывучалі мясцовыя крамы, бегаючы пад на здзіўленне халодным жнівеньскім дажджом.
Стомленыя за дзень людзі жадалі толькі адно – адпачынку. Але ж куды там! Дарога праходзіла, як звычайна, з смехам, жартам, гульнямі, песнямі і размовамі…
Ночыць вырашылі на беразе возера Свіцязь. Разабралі рэчы, выбралі месца для намётаў. Атрымалася два невялічкіх лагера недалёка ад дарогі, у лесе. Частка людзей засталася спаць у аўтобусе. Пакуль паставілі намёты, расклалі рэчы, цемра ўжо спускалася на нас. У асноўным лагеры гатавалі сасіскі, гучна і калектыўна спявалі песні і весела размаўлялі… Праз невядома колькі часу большасць ужо спала і бачыла дзесятыя сны.
Зранку трэба было збірацца зноў у шлях. Сонныя, незадаволеныя, што прыйшлося зранку ўставаць, але гатовыя да новых прыгод, людзі паціху напаўнялі аўтобус, як напаўняў яго пах ежы і гарбаты. Вось і панёс нас далей аўтобус па вялікім мясцінам нашай краіны…
Наваградак быў першым прыпынкам другога дня вандроўкі. Пасля добрага адпачынку на возеры Свіцязь, мы бадзёра крочылі па дарозе да руінаў замку. Экскурсаводы падрыхтавалі добрую праграму, сумна нам не было. Лічбавыя фоцікі павылазілі з кішэняў і скрынак, калі мы прайшлі апошні паварот і ўбачылі ўсю веліч і прыгажосць Наваградскага замку. Няхай ад яго засталося толькі дзве вежы, адна з якіх знаходзіцца ў аварыйным становішчы і даўно ўжо патрабуе кансэрвавання, — усё гэтае месца захаваецца ў нашай памяці надоўга. Жывапісныя курганы і курганчыкі, замкавыя валы з вялізных валуноў бавілі нашыя вочы. Клацалі затворы фоцікаў – усе жадалі атрымаць паболей прыгожых фотаздымкаў. Некалькі чалавек паспрабавалі сябе ў ролі скалалазаў і пакарылі адну з вежаў.
Пасля пад’ёму на аглядны курган мы крочылі да музея Адама Міцкевіча. Гэта быў адзіны музей, дзе мы не адмовіліся ад паслуг мясцовых экскурсаводаў. Прыемная дзяўчына з любоўю распявяла нам пра сям’ю Міцкевічаў, пра дзяцінства і сталасць Адама і ягонае жыццё ўдалечыні ад любімай бацькаўшчыны. Паэт вельмі любіў Наваградак, але лёс закінуў яго далёка, і мара памерці на раздіме не здзейснілася: ён сустрэў смерць на Турэччыне.
Музей складваўся з двух частках: з дому Міцкевічаў і з хаткі для слуг. Іх аб’яднаў падземны калідорчык, зроблены у нашыя часы. У гэтам падземным памяшканні мы пабачылі чудоўную фота-выстаўку.
Прагучалі апладысменты ў гонар Міцкевіча (да і што тут казаць, у гонар дзяўчыны-гіда), і мы рушілі ў аўтобус, бо час не чакае нікога.
Аўтобус пачаў рухацца, ускоквалі ў салон спазніўшыеся, разгортвалі пакункі з ежай – нашаму апетыту можна было пазайздросціць. А наперадзе нас чакалі далёкія Гальшаны…
Калі мы даехалі да Гальшанаў, надвор’е стала з большага нармалёвым. Але гледзячы на стан калісьці вялікага замку, становіцца неяк сумна, таму можа і дождж быў бы дарэчы. Ад замку засталіся толькі рэшткі былой велічы, якія мы ўсё-ткі наведалі.
Фатографы, якіх да экскурсіі далучылася шмат, узяліся за сваю працу. Руіны для іх здымкаў нават прывабней у такое надвор’е. Можна было б зладзіць выставу пра пейзажы такога кшталту – “Краіна страчанай спаддчыны”. Але, дзякуй Богу, засталася хаця б такая спадчына.
Наогул, Гальшаны спачатку наведаць не планавалася, але агульны імпэт і жаданне ахапіць як мага больш культурных помнікаў накіравалі нас на гэты далёкі населены пункт. Акрамя замкаў, турыстам вельмі спадабаўся і сам горад, які добра захаваўся з мінулых часоў.
У добрым настроі мы накіраваліся духоўна ўзбагачацца ў Жыровічы. Дарога казалася нядоўгай, камапанія да гэтага часу ўжо склалася, і мы з песнямі і гульнямі паехалі далей…
У Жыровічах людзі амаль што павыляталі са сваіх месцаў, каб паспець паглядзець вядомы манастыр і царкву. На ўходзе ў манастыр дзяўчыны павінны былі апранаць хусткі і павязваць такія жа замест спадніцы, каб не парушаць звычаі храму. Даволі прыгожае месца. На здзіўленне многія куплялі сабе і, мабыць, сваім блізкім розныя вобразкі, кнігі, асвячоныя рэчы і воду. Час уходзіць, таму трэба ехаць далей! Яшчэ гадзіна, а мо дзве – у дарозе час хутка ляціць.
І апошнім пунктам нашай вандроўкі сталі руіны старажытнага замку ў мястэчку Ружаны – рэзыдэнцыі рода Сапегаў. Увечары ў праменях заходзячага сонейка руіны нагадвалі сцены старажытнага грэцкага амфітэатру. Невялікую частку рэканструіравалі, астатняя частка планіруецца рэканструіравацца пазней.Нажаль, часу палазіць і агледзіць усё было мала: усяго дваццаць хвілін, але здавалася, што не больш пяці.
Таксама трэба адзначыць, што на фоне асвечаных залацістымі праменямі сонца руінаў была зроблена амаль што адзінае за ўсю вандроўку агульнае фота. Цяпер засталося такое невядомае пачуцце, быццам нешта цягне зноў да тых чароўных мясцін…
Дарога да Бярэсця заняла гадзіны две. Многія моцна стаміліся пасля цяжкай, але не меньш цікавай прыгоды, таму ціхенька адпачывалі або спалі. Некаторыя даядалі рэшткі ежы, ляніва размаўлялі, абменьваліся тэлефонамі, уражаннямі, слухалі апошнія словы і павучанні арганізатараў… І вось аўтобус спыняецца на першам прыпынку ў Бярэсце, другім, трэцім, выходзяць людзі. Вандроўка скончылася, засталося шмат сувеніраў з розных гарадоў, шмат цёплых успамінаў. Вялікі дзякуй усім, а арганізатарам у першую чаргу, за такія цікавыя і вясёлыя выходныя.
Арганізатарам ванроўкі выступшла моладзевая ініцыятыва “Аазіс”
Народ был безумно доволен!!!!! А главное…. при каждой встрече звучит один и тот же вопрос: “Когда снова в дорогу???!!!” 🙂 Спасибо организаторам!