Валюту набыць у горадзе над Бугам можна толькі на чорным рынку, мяркуюць берасцейцы. Не гледзячы на гэта, штодзённа ля банкаў збіраецца чарга па некалькі чалавек.
Аднак чакаць валюту ў банках, па словах жыхароў горада, безсэнсоўна:
– Патрэбныя сувязі, каб знайсці валюту па 8 тысяч… Зараз цяжка знайсці валюту, у банку – немагчыма.
– У банку дакладна нельга набыць валюту…
– Становішча з валютай якое ў Берасці? Па-мойму, ніякае, нулявое. Дзе вы валюту ў Берасці зможаце купіць? Ніколі ў жыцці банк не прадасць яе… Тыдзень назад гэта было – рыначны курс быў 8 тысяч, ого-го колькі! А сёння колькі? Па-мойму, ужо 9 тысяч!
Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што “не пазней за кастрычнік валюту пачнуць прадаваць толькі па пашпарце”, што можа стаць яшчэ адной перашкодай для продажу валюты насельніцтву.
Паводле: Радыё Рацыя