Рада маладых навукоўцаў НАН Беларусі сумесна з ТАА «Лабараторыя інтэлекту» арганізуе II Міжнародную моладзевую навукова-практычную канферэнцыю «Навуковыя імкненні – 2011».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, выпускнікі ВНУ 2011 года, магістранты, аспіранты і маладыя навукоўцы ва ўзросце да 35 гадоў. Фармат мерапрыемства мяркуе секцыйныя паседжанні, семінары, круглыя сталы і школы-семінары па актуальных праблемах сучаснай навукі, а таксама шырокую культурную праграму.
Сумесна з канферэнцыяй плануецца правядзенне I Моладзевага інавацыйнага форума «Навука і бізнэс – 2011» для грамадзян дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Іншагароднім удзельнікам па папярэдняй заяўцы будзе забраніравана месца ў гасцініцы.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт дэлегіруючага боку.
На вусны даклад даецца 10 хвілін, прэзентацыі афармляюцца ў фармаце MS Power Point.
Тэматыка канферэнцыі – шырокая:
- Эканамічныя навукі
- Хімічныя навукі і навукі аб Зямлі
- Біялагічныя навукі
- Медыцынскія навукі
- Аграрныя навукі
- Фізіка-тэхнічныя навукі
- Фізіка-матэматычныя навукі
- Інфармацыйныя тэхналогіі
Апошні дзень падачы заяўкі: 25 верасня 2011 года.
Кантактная інфармацыя:
- Каардынатар канферэнцыі – Старшыня Рады маладых навукоўцаў НАН Беларусі Казбанаў Уладзімір Уладзіміравіч. Маб.тэл.:+375296394029, +375294013945 (Diallog).
- E-mail: [email protected].
- Факс: +375172842642
- Эл. пошта: [email protected]
Паводле: kariera.by