Categories: Адукацыя

Набыў моц Кодэкс аб адукацыі

Сёння, у першы дзень новага навучальнага года, у Беларусі набыў моц Кодэкс аб адукацыі. Ён быў падпісаны 13 студзеня і накіраваны «на комплекснае і сістэмнае рэгуляванне грамадскіх адносінаў у сферы адукацыі».

Кодэкс падраздзяляе адукацыю на асноўную, дадатковую і спецыяльную, а таксама ўпершыню ўводзіць паняцце «адукацыйныя праграмы». Ажыццёўлены падзел дакументаў аб навучанні і атрыманні адукацыі.

Уводзяцца новыя формы навучання, у прыватнасці дыстанцыйнае навучанне для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Замацавана права ствараць ва ўстановах адукацыі класы або групы, у якіх навучанне ажыццяўляецца на замежнай мове. Акрамя таго, уносяцца змяненні ў школьную праграму: плануецца скараціць колькасць гадзін на прадметы эстэтычнай накіраванасці.

Кодэкс прадугледжвае падпісанне дагавора на навучанне ўсімі студэнтамі ВНУ, а таксама навучэнцамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў іпрафесійна-тэхнічныхвучылішчаў. У дагаворы будуць прапісаны правы, абавязкі і адказнасць студэнта і ВНУ, а пры неабходнасці — і работадаўца.

Устанаўліваецца новы від дакумента аб адукацыі — дыплом даследчыка, які выдаецца па выніках навучання ў аспірантуры.

Гэтая кваліфікацыя будзе прысвойвацца выпускнікам аспірантуры, якія паспяхова завяршылі курс навучання, але па нейкіх прычынах не змаглі абараніць кандыдацкую дысертацыю. Гэтая кваліфікацыя дазволіць яе ўладальнікам «разлічваць на асаблівыя пасады на рынку працы».

У кодэкс унесены нормы, звязаныя з дысцыплінарнай адказнасцю навучэнцаў. Упершыню ўведзена паняцце «дысцыплінарны праступак навучэнца» і прадугледжаны падставы для прыцягнення яго да адказнасці. Сярод іх — спазненне або няяўка без ўважлівых прычын на заняткі, парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу.

Згодна з дакументам права грамадзян на адукацыю забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі, захаваннем бюджэтнага фінансавання дзяржустаноў адукацыі і стварэннем умоў для атрымання адукацыі з улікам індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў навучэнца, а таксама развіццём сістэмы крэдытавання грамадзян, якія атрымліваюць адукацыю на платнай аснове.

У Міністэрстве адукацыі сцвярджаюць, што ніякіх змяненняў у вучэбных планах у сувязі з кодэксам сёлета не адбудзецца, паколькі гэтыя планы былі да яго ўваходжання ў сілу. На працягу года будзе праводзіцца маніторынг працы навучальных устаноў у рамках дзеяння кодэкса, а праз год плануецца прыняць канчатковае рашэнне па асобных кірунках дзейнасці сістэмы адукацыі.

Наша Ніва

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

6 дней ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

1 тыдзень ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

1 тыдзень ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago