Форум прысвечаны праваабарончай тэме і пытанням палітзняволеных у Беларусі пройдзе ў Берасці. Ініцыіруе мерапрыемства арганізацыйны камітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Акрамя тэарытычнай часткі форума, арганізатары запрапануюць падтрымаць канкрэтныя справы: каардынацыю сумесных дзеянняў і падпісанне зваротаў да ўладаў альбо праваахоўных органаў краіны.
Плануецца, што пасля завяршэння форуму ўдзельнікі наведаюць калонію “Воўчыя норы”, што пад Івацэвічамі, дзе адбываюць пакаранне Павел Вінаградаў, Эдуард Лобаў, Фёдар Мірзаянаў і Аляксандр Францкевіч, а таксама спецкамендатуру №7 у вёсцы Куплін, дзе адбывае сваё пакаранне Павел Севярынец.
Каардынатар аргкамітэта БХД на Берасцейшчыне Зміцер Шурхай паведаміў, што перш за ўсё гэта патрэбна для салідарнасці, каб людзі не забываліся:
– Пытанні палітзняволеных, якія ў нас з’явіліся пасля падзей прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Будуць закранутыя юрыдычныя, міжнародныя аспекты, таксама правааабарончыя – як дапамагчы тым людзям, якія аказаліся за кратамі і зараз церпяць пакуты. Дапамагчы сем’ям зняволеных.
Форум пачнецца 3 верасня ў 9.30 у рэдакцыі «Берасцейскага Кур’ера». Плануецца, што мерапрыемства працягнецца да 13-й гадзіны, пасля чаго і пачнецца аб’езд месцаў зняволення дэмакратычных актывістаў.
Паводле: Радыё Рацыя
Фота: Хартыя 97
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…