Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам «Залатая спадчына Віцебска» і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс «Амерыканская культура: якая яна?».
Конкурс будзе праводзіцца ў двух намінацыях – «Прыцягальнасць амерыканскай культуры» і «Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры». Да ўдзелу прымаюцца эсэ, вершы, малюнкі і фотаздымкі. Працы прымаюцца да 31 снежня на электроннцю скрыню [email protected] ці паштовы адрас – Мінск, вуліца Сурганава, 1/2, пакой 1015, з адзнакай «Конкурс». «Усе жадаючыя, без абмежаванняў па ўзросце, родзе заняткаў і краіне жыхарства маюць магчымасць узяць удзел у творчым спаборніцтве,» – зазначыла каардынатар конкурсу Любоў Уладыкоўская:
– Вельмі важна, каб беларускае грамадства адкрывалася, каб паступала аб’ектыўная інфармацыя. Каб людзі валодалі ведамі пра амерыканскую культуру ў самым добрым, у самым станоўчым яе значэнні. Я думаю, што беларусы мусяць не толькі добра ведаць, што такое Амерыка, але і пераймаць амерыканскі вопыт, прынамсі ў дачыненні да захавання культурнай спадчыны, культурных традыцый, культурных набыткаў.
Беларускамоўнасць пададзеных прац – гэта адзіная ўмова конкурснага спаборніцтва, што па словах арганізатараў з’яўляецца натуральнай рысай міжкультурнага дыялогу двух нацый. Пераможцы будуць абвешчаныя 28 лютага 2012 года. Па выніках конкурсу будзе арганізавана міжнародная выстава лепшых прац, якія таксама ўвойдуць у асобны зборнік, будуць размешчаны на інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах і апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі. З мэтай заахвочвання дзейнасці па развіцці амерыканістыкі, пераможцы творчага спаборніцтва, апроч атрымання каштоўных прызоў і сертыфікатаў, будуць запрошаныя ў амерыканскі клуб і атрымаюць садзеянне ва ўдзеле ў амерыканскіх праграмах абмену.
Вычытайце тэкст, калі ласка. Шмат памылак – непрыгожа гэта, калі ў змесце вядзецца пра прынцыповасць беларускамоўнасці.
Напрыклад, калі гаворка ідзе пра жаночы род, то адукаваныя людзі ўжываюць “дзвюх”, а не “двух”; па-беларуску “ё” на “е” – не замяняецца і г.д.
То: Школьніца
+1.