Categories: Музыка

Песні Качмарскага загучаць па-беларуску

Бард-трыё ў складзе Віктара Шалкевіча, Андрэя Мельнікава і Зьмітра Вайцюшкевіча распачала працу над альбомам на вершы польскага барда Яцэка Качмарскага ў перакладзе Андрэя Хадановіча.

«Для беларусаў гэтая постаць застаецца практычна невядомай. Таму мы і задумалі такую справу, каб пазнаёміць усіх з гэтай легендарнай асобай. Качмарскі мог даць адказы на польскія пытаньні. Ёсьць спадзяваньні, што ў гэтым альбоме знойдуцца адказы і на беларускія пытаньні», — кажа адзін з удзельнікаў праекту Зьміцер Вайцюшкевіч.

Тры вядучыя выканаўцы аўтарскай песьні аб’ядналіся, каб запісацьальбом-прысьвячэньнеЯцэку Качмарскаму — культаваму польскаму барду часоў Салідарнасьці, асобу, якая па значнасьці набліжаецца да Высоцкага ў Расеі. Вершы Качмарскагапа-беларускуўпершыню загучалі дзякуючы паэту, перакладчыку, кіраўніку БеларускагаПЭН-цэнтраАндрэю Хадановічу. Ініцыятыва па запісу такога альбома сыходзіла ад Гэнрыка Літвіна, былога амбасадара Польшчы Беларусі.

«Для беларусаў гэтая постаць застаецца практычна невядомай, — кажа адзін з удзельнікаў праекту Зьміцер Вайцюшкевіч. — Таму мы і задумалі такую справу, каб пазнаёміць усіх з гэтай легендарнай асобай. Качмарскі мог даць адказы на польскія пытаньні. Ёсьць спадзяваньні, што ў гэтым альбоме знойдуцца адказы і на беларускія пытаньні».

Пакуль Вайцюшкевіч, Мельнікаў і Шалкевіч выбіраюць песьні. Мяркуецца, што кожны з выканаўцаў засьпявае роўную колькасьць твораў. Рэліз пакуль што безыменнага дыска плянуецца бліжэй да канца году, а жывая прэм’ера мае прайсьці ў лютым 2012 году, як у Беларусі, так і ў Польшчы. Праграма будзе вытрымана ў стылістыцы аўтарскай песьні, але як абяцаюць выканаўцы ў запісе будзе скарыстаны «невялічкі аркестрык».

***

Яцэк Качмарскі нарадзіўся 22 сакавіка 1957 году ў Варшаве. Дэбютаваў, як выканаўца ў70-х, тройчы атрымліваўГран-прыСтудэнцкага фэстываля песьні ў Кракаве. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы70-хзь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў Польшчы. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Oblawa», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «Салідарнасьць». У 1981 годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа, канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1990 годзе. Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны заслужаным дзеячом культуры Польшчы, атрымаў Кавалерскі Крыж з рук прэзідэнта краіны Аляксандра Квасьнеўскага, узнагароджаны ордэнам Фрэдэрыка. У 2004 годзе захварэў на рак гартані, страціў голас. Памёр 10 красавіка 2004 году ў шпіталі ў Гданьску. У 2006 годзе прэзідэнтам Лехам Качыньскім пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.

Радые Рацыя

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

3 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago