Ровары

Актывісты”За вела-Берасце!” скончылі актыўны збор подпісаў

Актывісты кампаніі “За вела-Берасце!” скончылі актыўны збор  подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў. Сумесна сабрали ўжо паўтары тысячы подпісаў і яшчэ паўтары тысячы плануецца сабраць падчас акцый. 

Як распавёў   Уладзімір Красько: “Збор подпісаў працягваецца, але на дадзены момант мы не дасягнулі трох тысяч, сабралі паўтары тысячы. Актыўны збор подпісаў па вуліцах мы скончылі. Астатнія паўтары тысячы мы плануем дазбіраць сярод нашых прыхільнікаў падчас іншых акцыяў, якія будуць праводзіцца ў межах кампаніі “За вела-Берасце!”.

 

Пакінуць адказ