Categories: Адукацыя

Буккросінг у Берасці

“Прачытаў кнігу – пакінь іншаму” – пад такім лозунгам у горадзе над Бугам узяў свой пачатак буккросінг. Буккросінг – грамадскі рух, уяўляючы сабою безкаштоўны абмен кнігамі.

Дзякуючы прадстаўнікам ініцыятывы ў сацыяльнай сетцы Укантакце “Буккросинг. Брест” у берасцейскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы з’явілася адмыслова паліца, на якой можна пакідаць кнігі для буккросінгу.

– Дастаткова зайсці на нашу інтэрнэт старонку, звярнуцца да нашага адміністратара, а можна і ўласна кажучы падыйсці да гэтай паліцы і паглядзець. Рукі заламываць не станем, калі чалавек проста возме гэтую кнігу з сабой і пойдзе. Але нам, канешне, хацелася б, каб гэта было больш цывілізавана. Таму гэтую кнігу, увогуле трэба было б зарэгістраваць на сайце bookcrossing.ru. Кожнай кнізе там прысвойваецца свой унікальны нумар. Такім чынам, праз гэты сайт можна адслежваць гісторыю вандроўкі кожнай кнігі, адпушчанай на волю, – распавяла загадчыца берасцейскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі Вольга Лызо.

Таксама берасцейцы і госці горада могуць пакідаць свае кнігі на вуліцах горада, папярэдне пазначыўшы месца пакінутай кнігі на сайце bookcrossing.ru, аднак, па словах Вольгі Лызо, бяспечней будзе пакінуць кнігу на паліцы бібліятэкі.

Паводле: Радыё Рацыя

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago