Моладзь

Пра койка-месца і не марце

Дзе жыць – вечнае балючае пытанне для іншагародніх студэнтаў. Каб яго вырашыць, калісьці былі прыдуманыя студэнцкія інтэрнаты. Чаму, нягледзячы на гэта, праблема для берасцейскіх студэнтаў застаецца адкрытай, паспрабуем высветліць разам.

Брэсцкі універсітэт імя А.С. Пушкіна мае 4 інтэрната: на вуліцы Дзяржынскага, Леніна, Пушкінскай і на Рэчыцы. Улічваючы, што першы паверх заўсёды аддадзены пад пакоі для выкладчыкаў і працоўныя кабінеты (у інтэрнаце на Рэчыцы нават праходзяць некаторыя заняткі, бо аўдыторый у навучальных карпусах такама не хапае), койка-месцаў у кожным з іх каля 250.

Па афіцыйных звестках, ва ўніверсітэце навучаецца каля 10 000 студэнтаў, няхай трэцяя частка іх – на завочнай форме і палова з Брэста. Атрымліваецца недзе 3,3 тысячы студэнтаў, якія маюць патрэбу ў жыллі. Але у першую чаргу ў інтэрнаты засяляюцца студэгты-замежнікі: кітайцы і туркмены.

Адсюль вынікае сітуацыя, што з нашых студэнтаў на пакой у інтэрнаце могуць прэтэндаваць толькі тыя, хто мае сур’ёзныя ільготы (ці сувязі).

    Але такая вострая праблема абсалютна не турбуе кіраўніцтва БрГУ, ніякіх планаў па яе    вырашэнні няма. Больш за тое, адзін з чатырох інтэрнатаў не працуе ўжо некалькі                  гадоў: 4 гады таму ў інтэрнаце №1 на вул. Леніна пачалі рабіць рамонт, які за лета мусіў    быць скончаны. Але студэнтам, што прыехалі ў верасні засяляцца, сказалі шукаць               жыллё самастойна – быццам бы толькі на семестр. Кожны год яны са спадзяваннем    чакалі, калі нарэшце інтэрнат адчыніць дзверы. Але многім з іх прыйшлося здымаць    кватэру да канца навучання.

Вось і новы 2011 навучальны год не парадаваў іншагародніх студэнтаў адрамантаванымі    казённымі пакойчыкамі. А здымаць кватэру зараз нашмат складаней. Тыя ж 100 у.е.,     якія ў сярэднім каштуе кватэра ў месяц, зараз ператварыліся ў 800-900 тысяч…

Пра будаўніцтва новых інтэрнатаў адміністрацыя ўніверсітэта ўвогуле гаворку не    вядзе. Маёмасць установы, наадварот, пакрыху распрадаецца (успомнім сітуацыю з базай   у Тамашоўцы).

Не будзем забываць, што большасць з 10 000 студэнтаў – платнікі, кожны з каторых плаціў ад 600 да 1000 даляраў у год. Куды ішлі гэтыя грошы, пытанне рытарычнае.

Альбіна Трус

0 Comments

Пакінуць адказ