Амерыканскія навукоўцы даказалі, што сацыяльныя сеткі, такія як Vkontakte, Facebook і інш., могуць стаць прычынай атрымання дрэнных адзнак у школе і ва універсітэце, а таксама выклікаць змены ў псіхіцы.
Аказваецца, сацыяльныя сеткі могуць стаць не толькі прычынай он-лайн рэвалюцый, але і вядуць да зніжэння паспяховасці ў навучанні. Як кажуць навукоўцы з Каліфарнійскага універсітэту, студэнты, што надта шмат часу бавяць у сацсетках, становяцца самазакаханымі, пачынаюць дрэнна вучыцца ў школе, хварэюць на анарэксію і атрымліваюць захворванне страўніка.
Псіхолагі нават вылічылі, колькі разоў трэба заходзіць у Facebook цягам дню, каб цалкам ператварыць студэнта ў двоечніка.
– Мы вынайшлі неверагодную рэч, — дзеліцца ўражаннямі з кіраўнік групы амерыканскіх навукоўцаў, прафесар Лары Розэн. — Кожныя тры хвіліны студэнты адрываюцца ад працы, каб правяраць Facebook. Нягледзячы на тое, што мы назіраем за імі: здавалася, ім варта было б лепей сканцэнтравацца на навучанні толькі з-за гэтага.
Акрамя таго, сацсеткі робяць студэнтаў болей агрэсіўнымі, антысацыяльнымі і могуць выклікаць праблемы са сном, страўнікам, харчаваннем і дэпрэсіі.
Зрэшты, навукоўцы знайшлі і нешта добрае ў надта вялікай цікаўнасці да Facebook. Праз сацсеткі сарамлівыя дзеці знаходзяць магчымасць камунікаваць лягчэй.
Паводле: generation.by
Фота: seodoktor.ru