З-за сацыяль- ных сетак студэнты сталі вучыцца горш

Амерыканскія навукоўцы даказалі, што сацыяльныя сеткі, такія як Vkontakte, Facebook і інш., могуць стаць прычынай атрымання дрэнных адзнак у школе і ва універсітэце, а таксама выклікаць змены ў псіхіцы.

Аказваецца, сацыяльныя сеткі могуць стаць не толькі прычынай он-лайн рэвалюцый, але і вядуць да зніжэння паспяховасці ў навучанні. Як кажуць навукоўцы з Каліфарнійскага універсітэту, студэнты, што надта шмат часу бавяць у сацсетках, становяцца самазакаханымі, пачынаюць дрэнна вучыцца ў школе, хварэюць на анарэксію і атрымліваюць захворванне страўніка.

Псіхолагі нават вылічылі, колькі разоў трэба заходзіць у Facebook цягам дню, каб цалкам ператварыць студэнта ў двоечніка.

Мы вынайшлі неверагодную рэч, — дзеліцца ўражаннямі з кіраўнік групы амерыканскіх навукоўцаў, прафесар Лары Розэн. — Кожныя тры хвіліны студэнты адрываюцца ад працы, каб правяраць Facebook. Нягледзячы на тое, што мы назіраем за імі: здавалася, ім варта было б лепей сканцэнтравацца на навучанні толькі з-за гэтага.

Акрамя таго, сацсеткі робяць студэнтаў болей агрэсіўнымі, антысацыяльнымі і могуць выклікаць праблемы са сном, страўнікам, харчаваннем і дэпрэсіі.

Зрэшты, навукоўцы знайшлі і нешта добрае ў надта вялікай цікаўнасці да Facebook. Праз сацсеткі сарамлівыя дзеці знаходзяць магчымасць камунікаваць лягчэй.

Паводле: generation.by

Фота: seodoktor.ru

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago