Мэтай праекту APP “Дзедзіч” з’яӯляецца ӯдасканаленне ведаӯ моладзi Берасцейшчыны аб розных моладзевых агранiзацыях. А таксама выяӯленне iнтарэсаӯ і здольнасцяӯ маладога пакалення.
Кожны з нас мае досыць багата розных ідэй, задум, творчых планаў, якiя лягчэй рэалiзаваць са сваiмi аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць з іншымі зацікаўленымі людзьмі, даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. Арганізацыі і групы людзей аб’яднаныя агульнымі мэтамі і інтарэсамі ўяўляюць сабой тую сілу, якая здольная ўплываць на працэсы ў дзяржаве і рабіць наша жыццё лепш. І перш за ўсё – гэта моладзевыя непалітычныя арганізацыі. Праблема заключаецца ӯ адсутнасцi iнфармацыi накшталт iснуючых моладзевых суполак i арганiзацый, такiх, як «ДЗЕДЗІЧ», а таксама ў тым, што мы не ведаем, чаго хоча i чаго патрабуе ад гэтых суполак сучасная моладзь.
Дзеля дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
Актывісты “Дзедзіч” выйдуць на пляцоўку каля універсітэтаў, каб запытаць моладзь аб тым, што іх цiкавiць . Пасля адказы будуць апрацоӯваць і рабiць вынiкi.
Атрымаюцца статыстычныя дадзеныя, якія дапамогуць дакладна даведацца пра тое, што цікавіць сучасную моладзь і дзякуючы гэтаму палепшыць дзейнасць арганізацыі. Лiчу, што праект будзе мець поспех, таму што гэта прапанова моладзі да самарэалізацыы, мажлівасць займацца любімай справай у коле аднадумцаў, атрымаць падтрымку сярод такой жа моладзі, як і ёны самі.
Калі вы жадаеце паспрабаваць сябе ў якасці інтэрв’юер*, павысіць свае навыкі камунікацыі або прапанаваць свае ідэі пішыце на адрас: dzedzich@gmail.com
* Інтэрв’юер – чалавек, які праводзіць апытанні на вуліцах, у крамах ці пакватэрна па пэўных параметрах
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…