Грамадства

Берасце развітваецца з загінуўшымі хакеістамі…

Я не кажу развітаўся, таму што людзі працягваюць прыходзіць і прыносіць кветкі, запальваюць свечкі. І пачалі прыходзіць задоўга да 19.00.

Не патрабавалася тут нікому нічога падказваць – людзі прыносілі жывыя кветкі, маўчалі, успаміналі.

Берасце развітваецца з загінуўшымі хакеістамі...

Берасце развітваецца з загінуўшымі хакеістамі...

Увесь сённяшні вечар ішоў дождж, і калі ён крыху сціх літаральна на 15-20 хвілін, і пад яго адважна ступілі ўсе, хто прыйшоў у гэты вечар ушанаваць памяць загінуўшых. У Лядовага прыспусцілі сцягі.

Берасце развітваецца з загінуўшымі хакеістамі...

Берасце развітваецца з загінуўшымі хакеістамі...

Для жадаючых была вывешана інфармацыя: як можна аказаць дапамогу сем’ям загінуўшых.

Заўтра, а 10.00-й гадзіне ў Расейскім консульстве адбудзецца афіцыйная цырымонія развітання. Калі Вы адчуваеце жаданне прынесці кветкі або паставіць свечку, вы можаце гэта зрабіць у любы зручны для Вас час.

Берасце развітваецца з загінуўшымі хакеістамі...

Берасце развітваецца з загінуўшымі хакеістамі...

Паводле: virtual.brest.by

Пакінуць адказ