АРР «Дзедзіч» у партнёрстве з Рухам «За свабоду» абвяшчаюць пра стварэнне ў Берасці «Еўрапейскага клуба», дзе кожны жадаючы можа адкрыць для сябе (і іншых) Еўрапейскую Беларусь.
Як звычайны беларускі студэнт можа правесці вакацыі ў Парыжы ці Мілане? Якія магчымасці дае Еўрапейскі звяз для моладзі з прымежных краін? Навошта нам патрэбна Еўропа? Як атрымаць веды пра сучасную Еўропу? Клуб дапаможа знайсці адказы на гэтыя пытанні.
Еўрапейскі клуб – найперш дыскусійная пляцоўка, дзе збіраюцца людзі, якія хочуць больш ведаць пра прынцыпы еўрапейскага жыцця, пра магчымасці змен у Беларусі з улікам прымянення еўрапейскіх стандартаў. Асноўная ж мэта – папулярызацыя Еўропы, еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод берасцейскай моладзі.
Такія клубы будут створаны ў 12 буйнейшых гарадах Беларусі. Яны будуць супрацоўнічаць паміж сабою, а таксама са сваімі еўрапейскімі калегамі.
На бліжэйшыя 6 месяцаў у «Еўрапейскага клуба» распрацавана вельмі насычаная праграма.
Плануецца арганізоўваць публічныя лекцыі-сустрэчы на еўрапейскую тэматыку з вядомымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі як з краін ЕЗ, так і з Беларусі. Захочуць чытачы «EUROклуба» паслухаць Кшыштофа Зануссі ці Лешэка Бальцэровіча – калі ласка, запросім. 🙂
На сайце dzedzich.org будуць адбывацца анлайн-канферэнцыі з вядомымі людзьмі ЕЗ (палітыкамі, спартсменамі, артыстамі, літаратарамі).
Акрамя гэтага, «Еўрапейскі клуб» плануе аказваць кансультатыўную дапамогу моладзі ў пытаннях еўра-турызму, афармлення дакументаў на атрыманне візы, распрацоўцы маршрута падарожжа і пошуку танных варыянтаў паездкі.
Для студэнтаў будуць праводзіцца кансультацыі па пошуку адукацыйных магчымасцяў, стажыровак ва ўніверсітэтах Еўропы.
Не абыдзецца таксама і без цікавых конкурсаў і віктарын на Еўрапейскую тэматыку з каштоўнымі прызамі пераможцам. Пра першы конкурс чытайце ўжо ў наступным нумары «EUROклуба».
Да ўсяго пералічанага – семінары, дэбаты, распаўсюд буклетаў і кніг, часопісаў і атласаў з аб’ектыўнай інфармацыяй пра еўрапейскія краіны.
Да бюлетэня “Дзедзіч” ужо існуе дадатак, прысвечанный Еўраклубу, там таксама можна знайсці інфармацыю пра яго дзейнасць.
Шаноўныя чытачы!
Запрашаем Вас прымаць чынны ўдзел у працы Еўрапейскага клуба:
– прапаноўвайце тэмы для абмеркавання падчас дэбатаў,
– прапаноўвайце прозвішчы вядомых еўрапейцаў (палітыкаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў), з якімі вы хацелі б сустрэцца ў Берасці,
– сачыце за навінамі пра Еўрапейскі клуб на сайце dzedzich.org. Тэлефануйце: (029) 724-21-16.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…