Адукацыя

Дзень адчыненых дзвярэй у ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае навучэнцаў 10-11 класаў, выпускнікоў школ, студэнтаў з Беларусі, Літвы і іншых рэгіёнаў прыняць удзел у восеньскіх днях адкрытых дзвярэй.

Удзельнікам будзе прапанавана магчымасць на працягу тыдня наведаць:

  1. лекцыі і семінары па вывучаемым студэнтамі бакалаўрскай школы прадметах (згодна з вучэбных планах бакалаўрскіх праграм, у тым ліку штодзённыя заняткі па замежных мовах) і прыняць у іх актыўны ўдзел;
  2. культурную праграму, якая ўключае экскурсіі па Вільнюсе, наведванне музеяў і выстаў;
  3. выставу бакалаўрскіх праграм ЕГУ. Там можна даведацца ўсё аб навучанні ва універсітэце з першых вуснаў, пагутарыўшы з кіраўнікамі універсітэта і бакалаўрскіх праграм, са студэнтамі і выкладчыкамі.

Больш падрабязную інфармацыю пра Дзень адчыненых дзвярэй у ЕГУ можна знайсці на афіцыйным сайце.

Вы так сама маеце магчымасць паехаць на дзень адчыненых дзвярэй  цэлым класам ці вялікай групай. Падрабязнасці пра такую магчымасць можна знайсці тут.

 

Пакінуць адказ