У Берасці адкрыццё новага метал-сезону, адбудзецца ў Рок-кафэ на Вульке 1 кастрычніка. У канцэртнай праграме прымуць удзел 2 берасцейскіх гурта.
Распачне Metal-сезон 2011 WOLFSHADE. Удзельнікі гурта WOLFSHADE, які быў утвораны ў горадзе над Бугам у 1998 годзе, абяцаюць выступіць з пашыранай праграмай.
Прадоўжыць музыкальны вечар Amphyton – беларускі гурт, які грае ў стылі Metal з акцэнтам на якасную музыку і глыбокі сэнс слоў.
Пачнецца мерапрыемства а 17.00 гадзіне. Усім жадаючым наведаць адкрыццё новага метал-сезону патрэбна набыць квіткі, якія каштуюць 20 000, загадзя, таму што колькасць іх абмежавана.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут.