17 верасня ў прыватным музейна-этнаграфічным комплексе «Дудуткі» адбудзецца закрыццё фестывальнага сезону Беларусі 2011 года рок-канцэртам «Млын».
Сродкі, сабраныя на гэтым мерапрыемстве пойдуць на рэканструкцыю Дудуткоўскага млына – унікальнага помніка народнай архітэктуры пачатку XX ст.
У праграме фестываля заяўленыя:
Для таго, трапіць на канцэрт неабходна будзе аплаціць звычайны квіток на наведванне музейнага комплексу, які каштуе 30 тысяч.
Пачатак імпрэзы запланаваны на 11.30.
Нагадаем, што на мінулых выхадных у прыватным музейна-этнаграфічным комплексе «Дудуткі» згарэла некалькі музейных і вытворчых памяшканняў. У агні загінула вялікая частка экспанатаў, архіваў, асабістых рэчаў заснавальніка комплексу Яўгена Будзінаса.
Не гледзячы на гэта, арганізатары абяцаюць, што мерапрыемства будзе гучным, драйвовым, рамантычна-бунтарскім і вельмі пазітыўным!
Больш інфармацыі пра «Млын» можна знайсці тут.