Грамадства

Змітру Шурхаю прысудзілі 10 сутак арышту

Суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці пакараў берасцейскага каардынатара БХД дзесяццю суткамі арышту за пікет ля калоніі, у каторай знаходзіцца лідэр МФ Зміцер Дашкевіч.

Прысуд вынесла 25 жніўня суддзя Чаплыгіна І.В., але Зміцер Шурхай атрымаў пастанову па пошце з уведамленнем. Актывіста прызналі вінаватым па частцы 3 артыкулу 23.34 КоАП (кодэксу адміністрацыйных парушэнняў) — “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.

– Прысуд для мяне быў чаканы, бо суддзя на першым паседжанні яшчэ мне ‘паабяцала’ 10 сутак,каментуе Зміцер Шурхай. — Але, калі шчыра, вера ў невялікі цуд, калі дабро ўсё ж такі перамагае, была. Аднак як ёсць так ёсць” “Сядзець не паеду. Не ведаю, куды.

Суддзя дала паручэнне выканаць прысуд Іванаўскаму Аддзелу Унутраных Справаў (Берасцейская вобласць), па месцы прапіскі Змітра Шурхая.

За свой учынак не шкадую і зараз, бо гэтым пікетам я ратаваў жыццё свайму сябру, у дачыненні да якога адбываюцца катаванні ў турме,каментуе Зміцер Шурхай.

У пастанове суду пазначана, што ў тэрмін адбыцця пакарання залічваюцца суткі адміністрацыйнага затрымання з 15:30 2 жніўня па 3 жніўня 18:00. Змітру Шурхаю, такім чынам засталося адсядзець яшчэ 9 сутак.

Паводле: mfront.net

Зміцер Шурхай

Зміцер Шурхай

Пакінуць адказ