Суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці пакараў берасцейскага каардынатара БХД дзесяццю суткамі арышту за пікет ля калоніі, у каторай знаходзіцца лідэр МФ Зміцер Дашкевіч.
Прысуд вынесла 25 жніўня суддзя Чаплыгіна І.В., але Зміцер Шурхай атрымаў пастанову па пошце з уведамленнем. Актывіста прызналі вінаватым па частцы 3 артыкулу 23.34 КоАП (кодэксу адміністрацыйных парушэнняў) — “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.
– Прысуд для мяне быў чаканы, бо суддзя на першым паседжанні яшчэ мне ‘паабяцала’ 10 сутак, — каментуе Зміцер Шурхай. — Але, калі шчыра, вера ў невялікі цуд, калі дабро ўсё ж такі перамагае, была. Аднак як ёсць так ёсць” “Сядзець не паеду. Не ведаю, куды.
Суддзя дала паручэнне выканаць прысуд Іванаўскаму Аддзелу Унутраных Справаў (Берасцейская вобласць), па месцы прапіскі Змітра Шурхая.
– За свой учынак не шкадую і зараз, бо гэтым пікетам я ратаваў жыццё свайму сябру, у дачыненні да якога адбываюцца катаванні ў турме, — каментуе Зміцер Шурхай.
У пастанове суду пазначана, што ў тэрмін адбыцця пакарання залічваюцца суткі адміністрацыйнага затрымання з 15:30 2 жніўня па 3 жніўня 18:00. Змітру Шурхаю, такім чынам засталося адсядзець яшчэ 9 сутак.
Паводле: mfront.net
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…