Экалогія

Берасцейцаў навучаць зберагаць энергію

Адукацыйныя семінары  на тэму зберажэнне энергіі ўдзел у якіх можа прыняць кожны жадаючы, пройдуць 24-25 верасня ў горадзе над Бугам на прадпрыемствах.

Пра гэта паведаміў прэс-службе Радыё Рацыі мэнэджар праекта Аляксандр Шэпяцюк:

– Маштаб гэтых арганізацый значна большы, чым маштаб індывідуальнай працы з насельніцтвам, таму што прадпрыемствы гэта найбольшыя спажыўцы і марнатраўцы электраэнергіі. Праца будзе перш за ўсё накіраваная на іх. Пасля таго, будзем ўжо працаваць з насельніцтвам, папулярызаваць гэтую ідэю, каб насельніцтва стала больш адказна ставіцца да пытанняў энергіі і рэсурсазберажэння.

Актывісты экалагічнага руху «Экадом» навучаць жыхароў Берасця не толькі зберагаць цяпло ў дамах і эканоміць на энерганосьбітах але і яшчэ дакажуць, так можна дапамагчы прыроднаму асяроддзю.

Берасцейская ТЭЦ
Берасцейская ТЭЦ

Пакінуць адказ