Спорт

Велапрабег у «Дзень без аўтамабіля»

22 верасня 2011 года а 16:00 гадзіне ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля»ў Берасці стартуе велапрабег пад дэвізам: “Мы за бяспечныя дарогі”.

Пра гэта паведамляее рэгіянальны партал “Виртуальный Брест“. Раварысты праедуць па маршруце: Мемарыяльны  комплекс “Берасцейская  крэпасць – герой!” – праспект Машэрава – вуліца Маскоўская – вуліца Гаўрылава – вуліца Ленінградская – спартовы комплекс “Вікторыя”.

На стаянцы каля  СК “Вікторыя” будзе праводзіцца пазначэнне ровараў светазваротнымі стужкамі.

На мерапрыемства запрашаюцца ўсё жадаючыя прыняць удзел у велапрабегу і пазначыць свае ровары светазваротнымі элементамі.

Фота: noc.by

Пакінуць адказ