Экалогія

Кіроўцы атрымаюць аднадзённую ільготу

Берасцейскія  кіроўцы ў рамках акцыі “Дзень без аўтамабіля”, 22 верасня, змогуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна.

Аплата за праезд не будзе спаганяцца пры ўмове, калі пасажыр прад’явіць кіроўчае пасведчанне.

Як паведамляе БЕЛТА, аднадзённая ільгота на презд у грамадскім транспарце будзе ўдведзена яшчэ і ў Менскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама ў Менску.

Гэтыя мерапрыемствы павінны дазволіць не толькі разгрузіць галоўныя вуліцы, але і істотна палепшыць экалагічнае становішча ў горадзе, – мяркуюць эколагі.

Пакінуць адказ