У верасні, на АМП было праведзена апытанне, на тэму, якая з дзьвух самых знакамітых ў Сінявокай моладзевых арганізацыі (БРСМ і Малады фронт) больш раздражняе жыхароў нашай краіны.І вось што атрымалася.
Амаль 85% апытаных адзначылі, што БРСМ раз’юшвае іх болей за МФ. У той жа час каля 15% рэспандэнтаў кажуць, што Малады фронт значна больш раздражняе іх, чым БРСМ.
Што ж так не падабаецца у арганізацыях людзям?
Рэспубліканскі саюз моладзі гэтай самай моладзі не дагадзіў, па-першае, ідэалогіяй, не гледзячы на тое, што арганізацыя ўвесь час падтрымлівае ідэі прэзідэнта і ўрада.
Пад час выбарчай кампаніі яе члены прадэманстравалі сваю актыўнасць на выбарчых участках, на зборы подпісаў, на масавых мерапрыемствах.
Аднак, зазначаюць рэспандэнты, у цэлым пра арганізацыю казаць цяжка: БРСМ шмат чаго робіць добрага, але пры дзяржаўнай падтрымцы.
Малады Фронт робіць спробы вывесці людзей на мітынгі. Сярод людзей, якія ідуць ў Малады фронт шмат рамантыкаў і ідэалістаў, а ў БРСМ – кар’ерыстаў.
У БРСМ нават у апараце не адносяцца сур’ёзна да ідэалогіі, а выкарыстоўваюць сістэму для асабістай выгоды. У Маладым Фронце ўсё наадварот.
Яшчэ БРСМ марнуе грошы: на плечы студэнтаў кладзецца цяжар членскага ўнёску ў памеры 2 тысяч. Менавіта столькі пярвічка БРСМ збірае са сваіх членаў.
Аднак менавіта БРСМ спансуе некаторыя мерапрыемствы універсітэта (Студвясна, Першакурснік і інш). Калі Вы бачыце сцяг грамадскага аб’яднання на сцэне, значыць вашы ўнёскі магчыма спансуюць яго.
Грошай, сабраных з членаў БРСМ, хапае не на шмат, можа толькі на кветкі ветэранам, невялікія сродкі для дзіцячых дамоў. Час адчасу невялікі адсотак ад іх ідзе для надбавак да стыпендый, на ўзнагароду тых нешматлікіх, хто вырашыў працаваць у арганізацыі.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…