Пад час свайго візыту ў Кіеўскі нацыянальны унівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч пачаў размаўляць па-беларуску, але не па асабістаму жаданню.
Цэнтар беларускай мовы і культуры КНУ — адзінае месца ва Украіне, дзе вывучаюць беларускую мову. І, як паведамляе штодзённік пакалення Y, за два гады студэнты настолькі добра авалодалі беларускай, што прымусілі перайсці на яе і міністра адукацыі СяргеяМаскевіча, калі той прыйшоў да іх на сустрэчу.
Нагадаем, што апошнія дзевяць месяцаў — час, які Сяргей Маскевіч займае міністэрскую пасаду, — доктар фізыка-матэматычных навук камунікаваў пераважна на расейскай мове, не гледзячы на тое, што ў часы рэктарства ў ГрДУ стаўленне Маскевіча да беларускай мовы было іншым.
Будзем спадзявацца, што Сяргей Маскевіч, усё ж такі вернецца да беларусізацыі: працягне размаўляць па-беларуску сам і для астатніх будзе прыкладам.
Фота: univ.kiev.ua