Музыка

Зніч завітае ў Берасце

Гурт Зніч  з’яўляецца адным з родапачынальнікаў беларускай галіны Pagan Metal . За перыяд 1996-2011 гг. гурт выпусціў 4 альбома.  Свой новы  альбом “Мроя”  Зніч прэзентуе і ў Берасці.

За гэты перыяд творчасці група выступала на розных фэстах і канцэртах як у сябе на Радзіме ў Беларусі, так і за яе межамі (Польшча, Расея, Украіна, Францыя).

Група вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выкарыстанне аўтэнтычных прылад, спалучэнне традыцыйных вакальных прыёмаў і моцнага гроўлінга  адрознівае гурт ад шматлікіх прадстаўнікоў стылю. Пачуўшы групу аднойчы, зблытаць яе з кімсьці іншым практычна немагчыма.

12 лістапада ў ДК БЭМЗ  Зніч прэзентуе свой новы  альбом. Пачатак канцэрта а 17 гадзіне.

Квіткі можна набыць у Гасцінцы. Каштуюць яны толькі 15 000 руб (менш 2 $).

Пра падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне +375297273097.

0 Comments

Пакінуць адказ