Эканоміка

Гарадскі транспарт падаражэе ў 3 разы

Пра магчымасць падняцця коштаў за праезд у гарадскім грамадскім транспарце ў 2-3 разы заявіў рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі на прэс-канферэнцыі старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.

–    Гарадскае гаспадарка – гэта складаная сістэма, і для паляпшэння работы транспарту будуць зробленыя развязкі. Плануем перадаць аўтатранспартныя прадпрыемствы з рэспубліканскай у абласную камунальную ўласнасць. Пасля гэтага будзе ўстаноўлена новая плата за праезд, і калі яна павялічыцца на 1-2 тысячы, то можна будзе за кошт гэтага павялічыць заработную плату кіроўцам,- паведаміў старшыня аблвыканкама.

Канстанцін Сумар дадаў яшчэ, што берасцейскія транспартныя прадпрыемствы па эфектыўнасці працы лепшыя ў рэспубліцы, аднак кіроўцы не затрымліваюцца з-за нізкай заработнай платы, а павышэнне аплаты за праезд павінна да канца года «утаймаваць» сітуацыю.

0 Comments

Пакінуць адказ