З сённяшняга дня актывісты Моладзі БНФ і АРР “Дзедзіч” распачалі збор подпісаў за бясплатны праезд. 12 верасня Менгарвыканкам зацвердзіў рашэнне, якое дазволіла менскім студэнтам ездзіць у грамадскім транспарце без аплаты за праезд. Тады студэнты усіх астатніх гарадоў Беларусі абурыліся – чаму толькі Менск? Студэнты іншых гарадоў таксама адчулі на сабе, так скажам “подых” крызісу. І яны таксама жывуць далёка ад месца вучобы і ім таксама прыходзіцца шмат грошай адкладаць на аўтобус ці тралейбус – каму што больш падабаецца.
Як гаварыцца, калі гара не ідзе да Магамета, то Магамету трэба збірацца да гары. Студэнты Берасця вырашылі напомніць пра сябе – сабраць подпісы і адаслаць іх у гарвыканкам з надзеяй, што што-небудзь можа змяніцца.
Студэнт Сяржук Кавалько, актывіст збору подпісаў, сябра Моладзі БНФ і “Дзедзіча” лічыць, што такой зварот будзе шырока падтрыманы студэнцтвам.
“Жаданне выступіць са зваротам да ўлад аб праблемах праезду ў Берасце ўзнікла адразу як бесплатны праезд атрымалі менчукі, – кажа Сяржук Кавалько. – Але мы думалі, што магчыма тое ж самае чакае і нас. Калі час прайшоў без змянення сітуацыі, то студэнцтва само вырашыла заняцца зборам подпісаў каб атрымаць такія ж умовы праезду як і ў Менску”.
Усяго плануецца сабраць каля 2000 подпісаў.
Шаноўныя студэнты! Моладзь БНФ і “Дзедзіч” заклікаюць вас далучыцца да збору подпісаў! Спампуйце і раздрукуйце зварот і падпісныя лісты, збярыце подпісы ў сваіх групах і прынясіце іх нам на офіс. Калі няма магчымасці раздрукаваць, прыйдзіце і атрымайце лісты ў офісе. Калі у вас ёсць пытанні ці прапановы пішыце dzedzich@gmail.com або прыходзьце на офіс “Дзедзіча” (вул. Кірава 60/1).
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…