Культура

“Дзедзіч” запрашае на інтэлектуаль- ную гутарку

Таму, хто цікавіцца рознымі поглядамі на сучаснасць і мінулае, хто захапляецца гісторыяй і культурай нашай краіны, беларускай мовай, абавязкова трэба прыйсці на сустрэчу з рэдактарамі часопіса “ARCHE”.

У Берасце завітаюць Валер Булгакаў і Алесь Пашкевіч – гісторыкі, пісьменнікі і публіцысты. На сустрэчу (1 кастрычніка а 18 гадзіне) запрашаюцца ўсе ахвочыя. Гаварыць будуць пра мноства ўсялякіх-усялякіх цікавых рэчаў: гісторыю, палітыку, культуру – ад БНР да Плошчы (19 снежня 2010), ад 18 стагоддзя ў беларускай гісторыі да нямецкай акупацыі. Таксама расскажуць пра наш родны край, пра Палессе, пра нашу мову і не абыйдуць такія папулярныя зараз тэмы, як масавыя акцыі (зразумела ў кантэксце гісторыі 1988-2009).

Размова будзе заснавана на выданнях часопіса  “ARCHE”. Публіцысты прадставяць навінкі, а таксама тэматычныя нумары. Усім, хто прыйдзе гарантаваны добры настрой, новыя веды і магчымасць у будучыні бліснуць гэтымі ведамі сярод сваіх сяброў і знаёмых.

Сустрэча адбудзецца 1 кастрычніка а 18 гадзіне па адрасе вул. Маладагвардзейская 14/1. Кавярня “Вектар”.

Фрагмент вокладкі часопіса

Фрагмент вокладкі часопіса

 

 

Пакінуць адказ