Categories: Еўраклуб

Канферэнцыя на тэму ВІЧ

29-30 верасня ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя моладзевых арганізацый краін СНД па абмене вопытам работы ў прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнскай і студэнцкай моладзі.

На сустрэчу, якая пройдзе ў рамках падрыхтоўкі да 2012 года, аб’яўленага ў СНД Годам спорту і здаровага ладу жыцця, збяруцца моладзевыя лідэры і моладзевыя работнікі з Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Украіны.

У арганізацыі мерапрыемстваў акрамя БелАЮ актыўны ўдзел прымаюць Саюз маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый”, Міністэрства адукацыі Беларусі, Бюро ЮНЕСКА ў Маскве, Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Праграма развіцця ААН (ПРААН), Аб’яднаная Праграма ААН па ВІЧ / СНІДу.

Беларускія клубы ЮНЕСКА займаюцца першаснай прафілактыкай ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнцаў ПТВ, ССНУ і ВНУ Беларусі ўжо больш за 10 гадоў. За гэты час БелАЮ назапасіла немалы вопыт у гэтай сферы, якім хацела б падзяліцца з калегамі з СНД, а таксама даведацца пра замежныя дасягненні.

Па словах арганізатараў, фармат канферэнцыі размяшчае да інтэнсіўнага дыялогу і кааперацыі. На пленарныя пасяджэнні адводзіцца мінімальны час. Акцэнт будзе зроблены на перадачы метадаў і падыходаў прафілактычнай працы з моладдзю. Для гэтага будуць працаваць прэзентацыйныя пляцоўкі, дзе моладзевыя лідэры розных краін раскажуць аб сваіх напрацоўках у сферы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі навучэнцаў і студэнтаў. Таксама плануецца, што ўдзельнікі канферэнцыі наведаюць моладзевыя валанцёрскія цэнтры, якія дзейнічаюць у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы гандлю, грамадскім аб’яднанні «Амрыта» і ў БелАЮ.

Прэзентацыйныя пляцоўкі з удзелам міжнародных экспертаў зможа наведаць любы жадаючы. Для гэтага дастаткова вывучыць праграму, абраць цікавую для секцыю і запоўніць онлайн-форму на вэб-сайце арганізатараў канферэнцыі www.belau.info, растлумачылі ў БелАЮ.

Плануецца, што па выніках канферэнцыі яе ўдзельнікі прымуць рэзалюцыю, у якой будуць акрэслены маштабы прафілактычнай працы ў распаўсюдзе ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнскай моладзі краін СНД, заяўлены праблемы і магчымыя шляхі іх вырашэння, намечаны перспектывы супрацоўніцтва моладзевых арганізацый краін СНД.

Паводле univer.by

acid1

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago