Наведвальнікі сайта “Народнай газеты” шляхам інтэрнэт-галасавання вызначылі сем цудаў Беларусі. 2 з іх знаходзяцца на Берасцейшчыне.
У спіс сямі цудаў Беларусі, па версіі чытачоў выдання, увайшлі Белавежская пушча, Бабруйская крэпасць, Берасцейская крэпасць, касцёл у вёсцы Будслаў, Мірскі замак, возера Нарач, Сафійскі сабор у Полацку. Удзел у галасаванні прынялі сотні тысяч наведвальнікаў сайта з Беларусі, а таксама з-за мяжы.
Выбраная “Цудоўная Сямёрка” выдатна адлюстроўвае нацыянальныя рысы беларусаў. Яны ўсе вартыя звацца цудам, яны ўсе — наша спадчына, наш каштоўны здабытак, наша бясцэннае багацце.
Акрамя гэтага, ў нашай краіне шмат аб’ектаў якія варта наведаць і паглядзець. Таму бярыце сяброў, мапу Беларусі, добры настрой і “шчаслівага Вам шляху”. Гэта, паверце, на шмат цікавей, чым сядзець за кампутарам.