Грамадства

Пазнай свой горад!

1 кастрычніка ў Берасці стартавала прынцыпова новая гарадская гульня. Называецца яна “Пазнай свой горад!”.  Сэнс яе складаецца ў тым, каб пазнаць горад з іншага боку: убачыць тое, на што ніколі не звярталі ўвагі.

Поспех гульні залежыць толькі ад саміх удзельнікаў. З набыццём папулярнасці гульні, ў ёй з’явяцца дадатковыя квэсты, падвіды пытанняў і асобныя плыні. Жыхары і госці Берасця з дапамогай гэтай гульні не толькі змогуць адцягнуцца ад мітусні будняў, але і зарабіць грошы. Парабязней пра гэта можна даведацца на сайце гульні “Пазнай свой горад!” ці Укантакце.

Пакінуць адказ