Музыка

“Дай Дарогу!” выпусцілі кліп у 3D фармаце

Кампазіцыя  «Тэмпература» была запісаная  гуртам «Дай Дарогу!» яшчэ ў 2003 годзе. Цяпер  берасцейскія панкі выпусцілі кліп  на гэтую песню з інтымам ды ў трохмернай графіцы.

Праца над кліпам пачалася яшчэ год таму. Мацёрых панк-рокераў натхніла летняе поле, усеянае кветкамі чырвоных макаў у сонечных прамянях. Зганялі за камерай ды пачалі здымаць. Да таго ж на радзіму завітала берасцейская мадэлька Паліна Цыолта, якая шмат гадоў працуе ў Токіо і Парыжы. Ёй і адвялі галоўную ролю ў відэа.

–    Сюжэт кліпа распавядае пра вечныя тэмы кахання і развітання. Аднак, хто знаёмы з творчасцю ДД!, разумее, што не ўсё так проста, — кажа рэжысёр відэа Уладзімір Ківачук.

Відэа выканана выключна ўласнымі сіламі, аднак камандай выдатных спецыялістаў. Таму ў спецэфектах недастачы няма. Як кажуць стваральнікі, можна зрабіць адменны прадукт пры мінімальных затратах і што варта толькі верыць ды вельмі моцна хацець дамагчыся максімальнага выніку.

Паглядзець новы кліп на кампазіцыю  “Тэмпература” можна тут.

Паводле: generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *