Categories: Еўраклуб

Конкурс ад ААН

Новы конкурс эсэ, прысвечаны 25-й гадавіне Дэкларацыі аб праве на развіццё, быў абвешчаны прадстаўніцтвам ААН у Рэспублікі Беларусь і асветніцкай ўстановай “Цэнтр прававой трансфармацыі”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Конкурс накіраваны на падтрыманне агульнай ініцыятывы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прысвечанай 25-й гадавіне Дэкларацыі аб праве на развіццё, асноўнымі мэтамі якой з’яўляецца павышэнне ўзроўню дасведчанасці, паляпшэнне разумення і садзейнічанне дыялогу ў галіне правоў на развіццё шляхам правядзення шэрагу мерапрыемстваў і інфармацыйна- асветніцкай дзейнасці.

На адкрыты конкурс прадстаўляюцца творчыя працы аб рэалізацыі права на развіццё ў сучасным кантэксце і яго месцы ў сістэме правоў чалавека ў Рэспубліке Беларусь. Тэма працы вызначаецца удзельнікамі самастойна і павінна адпавядаць асноўнай ідэі конкурсу.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі ад арганізатараў.

Права на развіццё было абвешчана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый 4 сьнежня 1986 у Дэкларацыі аб праве на развіццё, прынятай рэзалюцыяй 41/128 Генеральнай Асамблеі ААН. У Дэкларацыі гэта права вызначаецца як “неад’емнае права чалавека, у сілу якога кожны чалавек і ўсе народы маюць права ўдзельнічаць у такім эканамічным, сацыяльным, культурным і палітычным развіцці, пры якім могуць быць цалкам ажыццёўлены ўсе правы чалавека і асноўныя свабоды”.

Паводле  belta.by

UNO

 

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago