15 кастрычніка ва ўсіх лясгасах вобласці і Берасцейскага ДВЛГА пройдзе добраахвотная акцыя “Чысты лес” пад дэвізам “Лёс лесу ў нашых руках”.
Гэтае грамадскае мерапрыемства накіравана на навядзенне парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванні лясоў, прыцягненню ўвагі грамадскасці аб неабходнасці беражлівых адносін да лясных багаццяў рэспублікі.
Далучыцца да акцыі можна будзе ўсім жадаючым падыхаць свежым паветрам, пазбіраць грыбоў і проста правесці свой выхадны ў добрай кампаніі неабыякавых, экалагічна пазітыўна настроеных людзей а 12.00 гадзіне каля Берасцейскага ЛЯСГАСу, што знаходзіцца па адрасе вул. Кобрынская, 53.
Пра падрабязнасці экаакцыі можна даведацца на сайце Берасцейскага ДВЛГА.