Categories: Ровары

Сайт “За вела-Брэст” пачаў працу

Сайт прысвечаны аматарам ровараў, тым, хто не абыякавы да лёсу нашых двухкалёсных сяброў.

Аснова сайта кампаніі “За вела-Брэст” (арганізаванай агенствам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”) – 10 сацыяльных ролікаў, якія папулярызуюць роварны рух. Тэматыка ролікаў розная, аднак агульнае ў іх – рашэнне шматлікіх сацыяльных (і не толькі) праблем пры дапамозе такога вынаходства 19 стагоддзя, як ровар.

Таксама на сайце змешчаны матэрыялы, карысныя для велааматараў. Для тых, хто не растаецца  з роварам у паўсядзённым жыцці – мапа Берасця з адзначаннымі дарожкамі для раварыстаў, паркоўкамі і роварнымі крамамі. Ёсць артыкулы, што адказваюць на распаўсюджаныя пытанні: ад “як катацца ў дождж” да “як выбраць ровар”, ад “як перасоўвацца па горадзе” да”што рабіць, калі ровар выкралі”.

А для тых, хто хоча цікава правесці час ды за адно бліжэй пазнаёміцца з роднымі мясцінамі, прапануецца шэраг турыстычных роварных маршрутаў па Берасцейскай вобласці. Маршруты розныя па даўжыні і складанасці – на любы густ.

Карацей кажучы, лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў слухаць. Таму, калі ласка просім сюды.))))

Нагадваем, што ў гэтую суботу, 15 кастрычніка, у рамках кампаніі “За Вела-Брэст” адбудзецца роварны прабег, у ўдзельнікаў якога будзе магчымасць апынуцца на фэсце “БУГаРОК” бясплатна. Падрабязней глядзіце тут.

Здымкі ролікаў "За вела-Брэст"

 

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago