Замежныя студэнты ведаюць ангельскую мову лепш, чым студэнты самой Брытаніі.
Студэнты-брытанцы горш ведаюць ангельскую мову, чым іх суседзі па аўдыторыях, якія прыехалі ў Вялікабрытанію з іншых краін. Да такой высновы прыйшоў выкладчык Імперскага каледжа ў Лондане Бярнард Лэмб (Bernard Lamb).
Лэмб прааналізаваў пісьмовыя працы студэнтаў старэйшых курсаў сваёй навучальнай установы і выявіў, што найлепшае веданне ангельскай мовы прадэманстравалі не студэнты-брытанцы, для якіх ён з’яўляецца родным, а навучэнцы з Брунея і Сінгапура. У працах студэнтаў-замежнікаў змяшчаецца значна менш арфаграфічных і пунктуацыйных памылак, і яны радзей няправільна ўжываюць словы.
Імперскі каледж у Лондана ўваходзіць у спіс найбольш прэстыжных навучальных устаноў свету, і паступіць у яго могуць толькі студэнты-брытанцы, якія атрымалі на выпускных іспытах у школах вышэйшыя балы па ангельскай мове.
Паводле слоў аўтара даследавання, прабелы ў веданні ангельская мовы дэманструюць не толькі студэнты, усё сваё жыццё пражылі ў Вялікабрытаніі, але і замежнікі, якія выраслі ў краіне. «Вучні заканчваюць брытанскія школы і не атрымліваюць базавых ведаў аб граматыцы і пунктуацыі”, – заявіў Лэмб.
У бліжэйшым нумары часопіса Каралеўскага навуковага грамадства – Quest – Лэмб мае намер апублікаваць пералік найбольш тыповых памылак, выяўленых ім у пісьмовых працах сваіх студэнтаў. Такім чынам ён мае намер прыцягнуць увагу брытанскага ўрада да сітуацыі ў сістэме школьнай адукацыі.
У працах студэнтаў-брытанцаў найбольш часта сустракаюць наступныя памылкі: «effect» замест «affect», «sun» (сонца) замест «son» (сын), «bean» (бабы) замест «been» (быў), а таксама «holy cheese» (святы сыр) замест «a cheese with holes» (сыр з дзіркамі).
Вось такія мы разумныя 😉
Паводле intstudy.ru
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…