Categories: Здарэнні

Як выкідаюць немаўлят…

12 кастрычніка ў Берасці на памыйніцы знайшлі трупік нованароджанага дзіцяці…

Як паведаміў БелаПАН следчы следчага аддзела пракуратуры Берасцескай вобласці Андрэй Хадор, у абласным цэнтры на смеццеперапрацоўчым заводзе сярод бытавых адходаў быў знойдзены труп нованароджанага хлопчыка.

Цела немаўля на стужцы транспарцёра ў цэху сартавання смецця 12 кастрычніка прыкладна ў 9.00 ўбачыла адна з работніц прадпрыемства. Колькі немаўля там праляжала і якім чынам патрапіла – пакуль невядома.

У нованароджанага выяўленыя прыкметы гвалтоўнай смерці. Ці то ўдушша, ці нешта іншае… Прычына гібелі немаўля пакуль ўстанаўліваецца.

“Не выключана, што нованароджанага маглі кінуць у смеццевы кантэйнер ў адным з раёнаў Берасця. Пасля чаго смеццезбіраючая машынай разам з іншым смеццем прывезла яго на гэты завод”, – адзначыў Хадор.

Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце смерці немаўля.

Як можна так паступіць з родным чалавечкам, такой мілай і безабароннай істотай? Вось так жорстка і бесчалавечна паступаюць некаторыя людзі… Не, гэта не людзі, а нячулыя жывёлы!

Паводле http://virtual.brest.by

baby

dzedzich

View Comments

  • Жывелы так не паступаюць, гэта менавiта людзi...

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago