Еўраклуб

Новыя стыпендыі для нямецкіх студэнтаў

У Германіі жадаюць ўвесці на федэральным узроўні фінансавую падтрымку асабліва адораных студэнтаў.

 Адпаведны законапраект на разгляд федэральных зямель прадставіў нямецкі міністр адукацыі Анэт Шавай.

“Нацыянальны закон аб стыпендыяльнай праграме” прадугледжвае 160.000 стыпендый аб’ёмам у 300 еўра ў месяц. Па задуме міністра, такую падтрымку студэнты павінны атрымліваць выключна ад іх паспяховасці і незалежна ад фінансавага становішча іх бацькоў. Сярод дадатковых крытэрыяў для вызначэння стыпендыятаў завецца таксама ўдзел студэнтаў у грамадскім жыцці або іх гатоўнасць браць на сябе адказнасць.

Студэнты, якія будуць адказваць пералічаным у законе крытэрам, змогуць атрымаць стыпендыю, пачынаючы ўжо з першага семестра. Студэнтам з сем’яў мігрантаў пры іншых роўных умовах будзе аддавацца перавага. Чакаецца, што стыпендыальная праграма ахопіць прыкладна 8%  усіх студэнтаў у Германіі. Фінансаваць стыпендыі плануецца з федэральнага і зямельнага бюджэтаў, а таксама за кошт ахвяраванняў з боку дзелавых колаў і прыватных спонсараў.

Новая стыпендыальная мадэль мае і нямала крытыкаў. Так, эксперт па пытаннях вышэйшай адукацыі Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта Андрэ Вальтэр лічыць, што мэтазгодней было б пашырыць мэтавую дапамогу для дзяцей з бедных сем’яў. Як заўважыў Вальтэр ў інтэрв’ю з Фондам Ганса Бьоклэра, тыя 10% студэнтаў, якія вучацца лепш, і без таго маюць менш фінансавых праблем, чым іншыя, бо нярэдка яны выходзяць з забяспечаных сем’яў.

Паводле points.net.ua

euro

 

 

Пакінуць адказ