Музыка

БУГаРОК FEST: як гэта было

І вось закончыўся мегаэнэргетычны  БУГаРОК FEST  ў Берасці. У ім прынялі ўдзел гурты з Украіны, Расеі і Беларусі (з Менска і Берасця).

Першым на сцэне ДК БЭМЗ з’явіліся нашы ўсходнія суседзі – гурт Kaizen (Масква), якія хоць і не адразу, але ж змаглі разагрэць і завесці слухачоў. З кожнай кампазіцыяй на танцполе колькасць людзей узрастала.

Гурт Kaizen (Масква)
Гурт Kaizen (Масква)
Гурт Kaizen (Масква)
Гурт Kaizen (Масква)
Гурт Kaizen (Масква)
Гурт Kaizen (Масква)

Пасля гурта Kaizen працягнулі БУГаРОК нашы госці з Менска – гурт Vinsent. Пакуль яны наладжвалі музычныя інструменты, людзям, якія знаходзіліся ў канцэртнай зале ДК БЭМЗ, сумаваць не прыходзілася. Арганізатары ў гэты час праводзілі невялікія віктарыны, дзе пераможцы атрымлівалі  прызы, сярод  якіх былі і налепкі ад кампаніі “ЗА ВЕЛА-БРЭСТ”, якая з’яўлялася адным са спонсараў FESTа. Цікава, што  ў адной з віктарын перамагла дзяўчынка з Цверы (Расея). Пасля ўсе ўдзельнікі павіншавалі з Днем нараджэння дырэктара ДК БМЗ.

Віктарына на БУГаРОК FESTе
Віктарына на БУГаРОК FESTе
Гурт Vinsent

Гурт Vinsent

Працятнуў БУГаРОК FEST гутр з горада над Бугам – Sciana. У гэты момант берасцейцы адрываліся “па-максімуму”.  Гурт Sciana акрамя сваіх усім вядомых кампазіцый, выканалі некалькі  новых.

Гурт Sciana
Гурт Sciana
Берасцейцы і госці горада адрываліся “па-максімуму”
Берасцейцы і госці горада адрываліся “па-максімуму”
Берасцейцы і госці горада адрываліся “па-максімуму”
Берасцейцы і госці горада адрываліся “па-максімуму”
Берасцейцы і госці горада адрываліся “па-максімуму”
Берасцейцы і госці горада адрываліся “па-максімуму”

Завяршылі БУГаРОК FEST  госці з Херсона – гурт Rolliks (Украіна). І як раней абяцалі арганізатары канцэрта (прома-група “Зала чакання“), там сапраўды было горача.

 Гурт Rolliks

Фота: Ігара Стасевіча

 

Пакінуць адказ