15 кастрычніка актывісты кампаніі “За Вела-Брэст” адзначылі перашкоды на шляху раварыстаў. Нягледзячы на капрызнае надвор’е, ўдзельнікі роварнага прабегу не пакінулі свайго жадання і сваіх ровараў. Толькі з-за некаторых абставін прабег пераўтварыўся ў своеасаблівую акцыю.
Арганізатар і актыўны ўдзельнік кампаніі Уладзімір Красько каментуе сітуацыю:
“Першапачаткова планаваўся праезд па гораду калонай з удзелам 200-300 чалавек. Былі запрошаны да ўдзелу спартыўныя школы, роварныя клубы Брэста. Акцыя была папярэдне ўзгоднена з гарадскімі ўладамі. Аднак на этапе перамоваў з ДАІ, за тыдзень да прабега, мы атрымалі фармальнага зместа адмову ў забяспячэнні бяспекі удзельнікаў прабега. Таму фармат мерапрыества моцна змяніўся.
Замест масавага прабега мы правялі практычнае мерапрыества: першая група ўдзельнікаў раздавала ўлёткі мінакам і збірала подпісы пад зваротам у гарвыканкам з патрабаваннямі і прапановамі вырашэння праблем раварыстаў, а другая замярала вышыню бардзюрных камней па ўсім маршруце: ад Крэпасці да абласной бальніцы”.
Праца кампаніі, арганізаванай АРР “Дзедзіч”, на гэтым не спыняецца:
“Зараз мы апрацоўваем атрыманныя дадзеныя і рыхтуем зварот у ДАІ з патрабваннем абавязаць камунальныя службы горада забяспечыць безбар’ернае асяродзе па дадзеннаму маршруту, – гаворыць Уладзімір Красько. – Гэта будзе чарговым крокам для стварэння ўмоў для раварыстаў, а таксама для бацькоў з малымі дзецьмі ў калысках і інвалідаў”.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…