Эканоміка

Аплата за навучанне ізноў узрасце

У наступным месяцы чакаецца чарговы рэзкі рост коштаў на адукацыю ў беларускіх ВНУ адбудзецца ўжо ў наступным месяцы.  Студэнты будуць плаціць на 18-28 % больш.
Кошты на навучанне падвысяць ўслед за заробкамі выкладчыкаў, што паднялі ў кастрычніку на 28%.

Гэта ўжо трэцяе падвышэнне коштаў за апошні год. Аб папярэднім было абвешчана толькі пару месяцаў таму – у жніўні. А першае, і пакуль самае вялікае, адбылося ў разгар зімовай сесіі 2011 года. Тады студэнты даведаліся, што за навучанне прыйдзецца выкладваць прыкладна на чвэрць больш, чым раней.

Але калі першае павышэнне таксама тлумачылася ростам тарыфнай стаўкі, то другое ўвязалі з ростам коштаў камунальных, транспартных паслуг і іншых выдаткаў.

За апошні год кошты на беларускую адукацыю ў сярэднім падняліся ўжо на 35%. Гэта рэкордная лічба для ўсёй Еўропы. Верагодна, па выніках года гэтая лічба перавысіць адзнаку ў 50%.

Паводле: Радыё Рацыя

Пакінуць адказ