Фотаконкурс “Сабралося бедна студэнцтва”, які быў арганізаваны “Дзедзічам”, пераходзіць у фінальную стадыю – стадыю галасавання.
Нагадаем, што галоўнай тэмай здымкаў павінны былі стаць старонкі бурлівага студэнцкага жыцця. Дасылаць можна было ўсё: прышпільныя выпадкі на парах, сяброўскія пасядзелкі за межамі універа, заспаныя твары жыхароў інтэрнатаў і астатнія цікавыя моманты і падзеі.
Здымкі для галасавання адабраныя – наступае час спаборніцтва за галоўны прыз – флэш-карту на 8 Гб.
Абіраць лепшага з лепшых будзем да 07 лістапада. Цяпер усё залежыць толькі ад Вас!
Галасуем, бедна студэнцтва, галасуем!
А перад тым, як аддаць свой голас, раім паглядзець апісанне, назвы і каменты да конкурсных прац на старонцы фотаконкурса: Укантакце.
Галасуем тут))))
Sorry, there are no polls available at the moment.